Сталі вядомыя лаўрэаты "Залатога кубка" 24-га Шанхайскага міжнароднага кінафестывалю

2021-06-21 13:12:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

19 чэрвеня ўвечары ў Шанхаі адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў "Залатога кубка" / Golden Goblet Award / 24-га Шанхайскага міжнароднага кінафестывалю. У асноўнай конкурснай праграме адразу тры ўзнагароды атрымаў расійскі кінафільм "Сумленне": яго ўзнагародзілі за лепшы сцэнар, за лепшую аператарскую працу і за выбітны ўнёсак у мастацтва.

Фільм "Сумленне" атрымаў гарачае адабрэнне журы, якое узначаліўкітайскі рэжысёр Хуан Цзяньсінь. Журы высока ацаніла тое, што "Сумленне" працягвае літаратурныя традыцыі расійскага крытычнага рэалізму, і што фільм адрозніваюць сур'ёзны сцэнар і глыбокія вобразы.

Два галоўных "Залатых кубка" - "За лепшую кінакарціну" і Гран-пры журы - атрымалі кітайскі фільм "Амурскі тыгр" і малайзійскаякінакарціна "Нашэсце варвараў".

Акрамя таго, іранскі фільм "Зваротны шлях" / The Contrary Route /, які апісвае тое, якім чынам пераадольваюць цяжкасці маладыя кінематаграфісты з Ірана, атрымаў "Залатыя кубкі" за лепшую рэжысёрскую працу і за лепшую мужчынскую ролю. Работа акцёра Пуяна Шэкары, які выканаў мужчынскую ролю ў гэтым фільме, перапоўнена натуральнасцю, што было асабліва адзначана журы.

Прэмію за лепшую жаночую ролю атрымала акторка МаржэнаГаеўска, якая сыграла ў польскай кінакарціне "Аматары" / Amateurs /.

Еўрапейскі мультфільм "Мышка таксама можа трапіць у рай" / Even Mice Belong In Heaven / атрымала "Залаты кубак" за лепшы мультфільм. Лепшым дакументальным фільмам была прызнаная мексіканская карціна "Сізіф" / Sisyphus /. Кітайскі навукова-фантастычны кароткаметражны фільм "Песня жыцця" атрымаў прэмію за лепшы кароткаметражны фільм пра рэальны персанаж, а французскі анімацыйны кароткаметражны фільм "Утрапёнасцьмаладосці, доўгае вар’яцтва" / Mild Madness, Lasting Lunacy / атрымаў "Залаты кубак" за лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм.

У цяперашнім кінафестывалі прынялі ўдзел больш за 400 кітайскіх і замежных кінакарцін. 13 новых кітайскіх і замежных фільмаўувайшлі ў асноўную конкурсную праграму кінафестывалю. Заяўку на ўдзел у кінафестывалі падалі 4 443 фільма са 113 краін і раёнаў - гэтая лічба зноў перавысіла паказчык кінафэстаў мінулых гадоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ