Статак вандроўных дзікіх сланоў рухаўся па пасёлку Далунтань прав. Юньнань
Статак вандроўных дзікіх азіяцкіх сланоў рухаўся па пасёлку Далунтань горада Юйсі правінцыі Юньнань / Паўднёва-Заходні Кітай /, паведамілі ў нядзелю мясцовыя ўлады.
Статак хадзіў туды - сюды па тэрыторыі плошчай каля 280 метраў у дыяметры ў пасёлку Далунтань з 18:00 суботы па 18:00 нядзелі, паведамілі ў штабе па маніторынгу міграцыі гэтых жывёл.
Слон-самец, які адправіўся ў адзіночнае падарожжа 15 дзён таму, знаходзіўся на адлегласці каля 24,3 км ад статка. Усе 15 сланоў знаходзяцца ў бяспецы.
Эксперты працягваюць працаваць над планамі па кіраванні міграцыяй сланоў, і былі прынятыя меры засцярогі для забеспячэння бяспекі як жывёл, так і мясцовых жыхароў. У нядзелю сланам была прадастаўлена адна тона корму.
Нагадаем, што статак сланоў, пакінуўшы свой арэал пасялення ў лясах Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акругі, пераадолеў каля 500 км, і 2 чэрвеня ўвечары дасягнуў наваколляў Куньміна.
На працягу больш за адзін месяц улады накіроўвалі паліцэйскіх для маніторынгу міграцыі сланоў, вызвалялі дарогі, каб палегчыць перамяшчэнне статка, і выкарыстоўвалі ежу ў якасці прынады з мэтай адводу жывёл ад густанаселеных пунктаў.
Азіяцкія сланы знаходзяцца ў Кітаі пад дзяржаўнай абаронай першай катэгорыі, іх асноўным арэалам пражывання з'яўляецца прав. Юньнань. Дзякуючы намаганням па iх абароне, папуляцыя дзікіх сланоў у гэтай правінцыі вырасла прыкладна са 193 асобін у 1980-х гадах да 300 асобін у цяперашні час.