У Тыбеце і на поўдні Сіньцзяна ўведзена і даступная сістэма 15 - гадовай бясплатнай адукацыі

2021-06-25 11:35:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Навучэнцы ў Тыбецкім аўтаномным раёне і ў паўднёвай частцы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна атрымліваюць бясплатную адукацыю на працягу 15 гадоў у рамках намаганняў Кітая па забеспячэнні права нацменшасцяў на адукацыю, гаворыцца ў Белай кнізе аб практыцы КПК у галіне павагі і абароны правоў чалавека.

Белая кніга была апублікаваная прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР 24 чэрвеня.

Кітай працуе над забеспячэннем права этнічных меншасцяў на адукацыю, арганізуючы школы-інтэрнаты ў сельскагаспадарчых і жывёлагадоўчых раёнах, адкрываючы падрыхтоўчыя курсы і спецыяльныя класы для прадстаўнікоў нацменшасцяў ў каледжах і школах, а таксама надаючы прыярытэтную ўвагу развіццю вышэйшай адукацыі ў раёнах кампактнага пражывання нацменшасцяў, адзначаецца ў Белай кнізе.

Сістэма дзевяцігадовай абавязковай адукацыі ўкаранёна і ажыццяўляецца ва ўсіх нацыянальных раёнах. У Тыбецкім аўтаномным раёне і паўднёвай частцы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна навучэнцы вызваляюцца ад платы за навучанне ў агульнай складанасці на 15 гадоў ад дашкольнага перыяду да сярэдняй школы вышэйшай ступені, гаворыцца ў дакуменце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ