Міжнародны порт Яньцянь у Шэньчжэне аднавіў паўнавартасную працу

2021-06-25 13:29:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Порт Яньцянь, буйны знешнегандлёвы порт у горадзе Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай), 24 чэрвеня аднавіў функцыянаванне на 100 %, пасля таго як эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне порта была ўзятая пад эфектыўны кантроль.

Зноў зарабілі ўсе 20 прычалаў у Цэнтральнай і заходняй частках порта, а агульны грузаабарот дасягнуў 33 тыс TEU(20-футавы кантэйнерны эквівалент), паведамілі ў кампаніі Yantian International Container Terminals.

24 чэрвеня раніцай у порце прышвартаваліся судны, якія прыбылі па 13 міжнародных маршрутах.

Порт Яньцянь скараціў колькасць працуючых прычалаў з 20 да 5 пасля таго, як 21 мая ў міжнароднай пагрузачна-разгрузнай зоне быў выяўлены бессімптомны носьбіт COVID-19.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ