Статак вандроўных дзікіх сланоў працягвае рух на поўдзень у прав. Юньнань
Статак з 14 вандроўных дзікіх азіяцкіх сланоў працягвае рух у паўднёвым напрамку ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая, паведамілі ў чацвер мясцовыя ўлады.
За перыяд з 18: 00 23 чэрвеня па 18: 00 24 чэрвеня жывёлы пераадолелі 23 км і знаходзіліся ў лясах на тэрыторыі павета Эшань.
Слон-самец, які адправіўся ў адзіночнае падарожжа 19 дзён таму, знаходзіцца на адлегласці 35,8 км на паўночны ўсход ад свайго статка ў лясах на тэрыторыі воласці Шуанхэ раёна Цзіньнін горада Куньміна, адміністрацыйнага цэнтра прав. Юньнань.
Нагадаем, што статак сланоў, пакінуўшы свой арэал пасялення ў лясах Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акругі, рушыў у паўночным накірунку і, пераадолеўшы каля 500 км, дасягнуў наваколля Куньміна ўвечары 2 чэрвеня.
На працягу больш аднаго месяца ўлады накіроўвалі паліцэйскіх для маніторынгу міграцыі сланоў, вызвалялі дарогі, каб палегчыць перамяшчэнне статка, і выкарыстоўвалі ежу ў якасці прынады з мэтай адводу жывёл ад густанаселеных пунктаў.
У чацвер былі мабілізаваны работнікі службаў экстранага рэагавання і супрацоўнікі паліцыі. Іх колькасць склала ў агульнай колькасці 151 чалавек. Акрамя таго было эвакуіравана 2327 мясцовых жыхароў, а сланам прадастаўлена 400 кг харчавання і 2 кг солі.
У Кітаі азіяцкія сланы ў асноўным жывуць у правінцыі Юньнань і знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай першай катэгорыі. Дзякуючы намаганням па іх ахове, папуляцыя дзікіх сланоў у правінцыі вырасла прыкладна да 300 асобін у параўнанні са 193 асобінамі ў 1980-х гадах.