У Пекіне прайшла 2-я прэс-канферэнцыя з нагоды 100-годдзя КПК
У Пекіне ў прэс-цэнтры для асвятлення урачыстасцяў з нагоды 100-годдзя заснавання Камуністычнай партыі Кітая 28 чэрвеня адбылася другая прэс-канферэнцыя, падчас якой партыйныя чыноўнікі распавялі аб дасягненнях у розных галінах пад кіраўніцтвам КПК.
Са снежня 2012 года па май 2021 года дысцыплінарныя ведамствы Кітая правялі расследаванні ў дачыненні да 392 службовых асоб правінцыйнага або міністэрскага ўзроўню і каля 22 тыс. чыноўнікаў узроўню адміністрацыйных ведамстваў і ўпраўленняў, паведаміў намеснік сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Сяа Пэй.
За названы перыяд таксама было раскрыта больш за 626,5 тыс. спраў аб парушэнні кадравымі работнікамі "Правіл з васьмі пунктаў", уведзеных ЦК КПК у рамках барацьбы з карупцыяй, бюракратыяй і геданізмам. "Гістарычныя дасягненні ў галіне захавання строгай партыйнай дысцыпліны забяспечылі моцнае палітычнае кіраўніцтва і гарантыю дасягнення мэты да першага стогадовага юбілею", -- адзначыў ён.
"Дзякуючы кіраўніцтву ЦК КПК адносіны паміж палітычнымі партыямі, рознымі этнічнымі, рэлігійнымі і сацыяльнымі групамі, а таксама суайчыннікамі ўкраіне і за мяжой сталі больш гарманічнымі", -- сказаў намеснік загадчыка Аддзела адзінага фронту ЦК КПК Сюй Юшэн.
Кітайская эканоміка вырасла прыкладна ў 189 разоў з моманту ўтварэння КНР, заявіў прадстаўнік Цэнтральнай камісіі па фінансавых і эканамічных справах Хань Вэньсю. Паводле яго слоў, аб'ём ВУП Кітая перавышае 100 трлн юаняў. Кітай -- другая па велічыні эканоміка свету, а доля краіны ў сусветнай эканоміцы павялічылася да 17%, падкрэсліў Хань Вэньсю.