Магчымасці і вынікі рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях" ідуць на карысць свету -- МЗС КНР

2021-06-29 15:15:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь 28 чэрвеня заявіў, штокітайская ініцыятыва "Пояс і шлях" прыносяць карысць усім удзельнікам і ўсямусвету. "Пояс і шлях" стаў самай шырокай і буйной платформай міжнароднага супрацоўніцтва ў сучасным свеце.

140 краін падпісалі з Кітаем пагадненні аб супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху". Сукупны аб'ём гандлю паміж Кітаем і яго партнёрамі па "Поясе і шляху" перавысіў 9,2 трлн долараў. Ініцыятыва "Пояс і шлях" -- самая шырокая і маштабная платформа міжнароднага супрацоўніцтва ў свеце.

Ван Вэньбинь адзначыў, што Кітайска-пакістанскі эканамічны калідор з'яўляецца прыярытэтным перадавым пілотным праектам "Пояса і шляху". З моманту яго запуску дасягнуты значны прагрэс у розных галінах, уключаючы энергетыку, што не толькі дало магутны імпульс для паскарэння эканамічнага і сацыяльнага развіцця Пакістана, але і адыграла станоўчую ролю ў развіцці рэгіянальных сувязей. Праект ЛЭП Маціяры-Лахор з'яўляецца адным з прыкладаў таго, як Кітайска-пакістанскі эканамічны калідор спрыяе павышэнню ўзроўню жыцця людзей і эканамічнаму развіццю Пакістана. Гэты праект дазволіць яшчэ большай колькасці пакістанцаў карыстацца стабільнайэлектраэнергіяй.

“Кітай гатовы працаваць поруч з іншымі краінамі, каб працягваць высакаякаснае будаўніцтва "Пояса і шляху", прадастаўляць больш магчымасцяў для ўсіх удзельнікаў і дзяліцца з імі яшчэ большай колькасцю дывідэндаў”, -- адзначыў спікер кітайскага МЗС.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ