Кітай мае намер паляпшаць сістэму сацыяльнага забеспячэння
Кітай мае намер няўхільна паляпшаць сістэму сацыяльных дапамог і іншыя праграмы сацыяльнай абароны ў перыяд 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця /2021-2025/.Гэта пазначана ў плане Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР.
Да 2025 года ахоп базавай страхавой пенсіяй па старасці ў краіне дасягне 95%, вынікае з дакумента.
У бліжэйшыя пяць гадоў Кітай плануе стварыць сістэму базавага пенсійнага забеспячэння для работнікаў прадпрыемстваў пад адзіным дзяржаўным кіраваннем і павялічыць памер дадатковага пенсіённага фонду да 4 трлн юаняў.
У плане таксама паказваецца, што ў выніку намаганняў пенсійны ўзрост будзе паступова павышацца, а страхавое пакрыццё ад беспрацоўя і вытворчага траўматызму павялічыцца да 230 млн і 280млн, адпаведна.
Кітай мае намер стварыць больш за 50 млн новых працоўных месцаў у гарадах, стрымліваць узровень беспрацоўя ў межах 5,5%,а таксама фінансаваць праграмы прафесійнага навучання,разлічаныя на 75 млн месцаў.
У дакуменце таксама адзначаецца, што Кітай мае намер развівацца паскоранымі тэмпамі ў напрамку падрыхтоўкі тэхнічных спецыялістаў і кваліфікаваных рабочых, паляпшэння сістэмы размеркавання даходаў, стварэння гарманічных і стабільных працоўных адносін і павышэння якасці дзяржаўных паслуг у галіне працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння.
Паводле даных апошняга даследавання, узровень беспрацоўя ў гарадах Кітая ў 2020 годзе склаў 5,6%. У траўні гэты паказчык складаў 5%.