У Пекіне адбыліся ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Кампартыі Кітая

2021-07-01 15:54:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне адбыліся ўрачыстасці ў гонар 100-годдзя ўтварэння Кампартыі Кітая, падчас якіх з праграмнай прамовай выступіў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін. З віншаваннямі таксама выступіліпрадстаўнікі дэмакратычных партый, Усекітайскай федэрацыі прамыслоўцаў і гандляроў і беспартыйныя дзеячы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 70 тысяч чалавек -- шэраговыя камуністы, кадравыя работнікі і грамадзяне краіны.

Пад кіраўніцтвам Кампартыі ў Кітаі адбыліся каласальныя перамены у сацыяльна-эканамічным развіцці. Сёння сукупны аб'ём эканомікі Кітая перавысіў 100 трыльёнаў юаняў, краіна стала другім па велічыні эканамічным суб'ектам свету.

З пачатку рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці ў 1978 годзе 770 мільёнаў сельскіх жыхароў пазбавіліся ад беднасці, уклад Кітая ў глабальнае скарачэнне беднасці перавысіў 70 адсоткаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ