У першым паўгоддзі праз пагранпераход Алашанькоу прайшла рэкордная колькасць таварных цягнікоў

2021-07-05 15:30:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першым паўгоддзі гэтага года праз пагранпераход Алашанькоу ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая прайшло 3033 таварных цягніка, якія рухаліся па маршрутах міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа, што на 41, 07 % больш у гадавым вылічэнні. Аб'ём перавезеных тавараў вырас на 56,08 % да 2,28 млн тонаў, паказвае статыстыка мясцовай мытні.

Паводле афіцыйных даных, абодва паказчыкі пабілі гістарычны рэкорд.

Устойлівы рост перавозак з Цэнтральнай Азіі і Еўропы аўтамабіляў, драўніны, руд і іншых тавараў надаў новы імпульс развіццю чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа. Адначасова назіралася павелічэнне паставак з Кітая ў іншыя краіны ВК-дысплеяў, ноўтбукаў, аўтазапчастак і г.д.

Маршруты, якія праходзяць праз пагранпераход Алашанькоу, злучаюць Кітай з 13 краінамі, уключаючы Германію, Польшчу, Бельгію і Расію. Па іх транспартуюць больш за 200 відаў тавараў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ