У Кітаі ў 2020 годзе плошча арашаемых земляў водазберагаючымі метадамі дасягнула 37,8 млн га
Да канца 2020 года ў Кітаі на фоне намаганняў па эканоміі вады ў сельскагаспадарчай вытворчасці плошча земляў, дзе прымяняецца сістэма высокаэфектыўнага водазберагаючага арашэння, дасягнула каля 37,8 млн га, паведаміў чыноўнік.
Па стане на мінулы год высокаэфектыўныя водазберагаючыя метады ірыгацыі, такія як дажджаванне, кропельнае і трубаправоднае арашэнне прымяняюцца на каля 23,3 млн га зямлі, паведаміў прадстаўнік Міністэрства воднай гаспадаркі КНР Чэнь Мінчжун. Ён зрабіў гэтую заяву напярэдадні на форуме, прысвечаным пытанням эканоміі водных рэсурсаў.
У Кітаі плошча земляў, дзе прымяняюцца эфектыўныя метады ірыгацыі вырасла з 240 млн му / каля 16 млн га / у 1949 годзе да 1,04 млрд му / каля 69,3 млн га / у цяперашні час, што робіць яе краінай з самай вялікай плошчай арашаемых земляў у свеце, падкрэсліў Чэнь Мінчжун.
Паводле яго слоў, на арашаемых тэрыторыях, якія складаюць каля паловы ворных земляў Кітая, вырабляецца 75 працэнтаў збожжавых культур і больш за 90 працэнтаў яе тэхнічных культур.
Чэнь Мінчжун таксама падкрэсліў важную ролю высокаэфектыўнага водазберагаючага арашэння ў падтрыманні агульнай стабільнасці спажывання вады ў сельскай гаспадарцы Кітая за апошнія 30 гадоў ва ўмовах пашырэння ірыгацыйных плошчаў, павышэння забяспечанасці арашэння і няўхільнага росту вытворчасці збожжавых культур.
Чыноўнік адзначыў, што ў дзейнасці Кітая па водазберажэнні ў сельскай гаспадарцы ўсё яшчэ існуюць праблемы і слабыя звёны. Ён заклікаў прыкладаць намаганні для мадэрнізацыі буйных і сярэдніх ірыгацыйных раёнаў, паскорыць будаўніцтва інтэлектуальных ірыгацыйных зон і рэфармаваць цэнаўтварэнне на сельскагаспадарчую ваду.