Навошта касманаўты выходзяць у адкрыты космас
4 ліпеня ў 14:57 па пекінскім часе праз прыкладна сем гадзін пазакарабельных работ кітайскія касманаўты карабля "Шэньчжоу-12", дэманструючы цеснае ўзаемадзеянне, паспяхова выканалі ўсе задачы, намечаныя на місію па выхадзе ў адкрыты космас. Касманаўты Лю Бамін і Тан Хунбо паспяхова вярнуліся ў асноўны модуль станцыі "Цяньхэ". Гэта азнаменавала ўдалае завяршэнне першага выхаду касманаўтаў ў адкрыты космас на этапе будаўніцтва кітайскай модульнай касмічнай станцыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая /CMSA/.
Навошта касманаўтам пакідаць касмічную станцыю? Якія задачы стаяць перад імі пасля выхаду ў адкрыты космас?
Пазакарабельная дзейнасць / выхад у адкрыты космас / - праца астранаўта або касманаўта ў касмічнай прасторы за межамі свайго карабля. У суровых умовах космасу яны сутыкаюцца са шматлікімі выклікамі, у тым ліку бязважкасцю, нізкім атмасферным ціскам, перападамі тэмператур, а таксама інтэнсіўным выпраменьваннем.
Рабатызацыя або аўтаматызацыя як правіла з'яўляюцца варыянтамі замены чалавека падчас работ у адкрытым космасе. Аднак у цяперашні час праектаванне робатаў, здольных выконваць непрадказальныя задачы і выходзіць за рамкі зададзеных параметраў, вельмі затратнае, у той час як тэхналогіі ўсё яшчэ недастаткова развітыя, каб цалкам замяніць людзей. Касманаўты ў адкрытым космасе дзейнічаюць больш эфектыўна, рэагуючы на нечаканыя збоі і надзвычайныя сітуацыі. Касманаўты і робаты патрэбныя для выканання пазакарабельных задач падобна будаўніку і пад'ёмнаму крану пры ўзвядзенні хмарачоса.
Як мяркуе НАСА, тэхнічнае абслугоўванне спадарожнікаў або іншых касмічных апаратаў касманаўтамі на арбіце папярэджвае верагоднасць іх вяртання на зямлю для наступнага рамонту. Дзякуючы навуковым эксперыментам, якія праводзяцца па-за касмічнай станцыяй, навукоўцы могуць зразумець уплыў касмічнага асяроддзя на розныя аб'екты. Акрамя таго, у адкрытым космасе могуць выпрабаваць новае абсталяванне.
Пазакарабельная дзейнасць галоўным чынам уключае такія працы, як захоп і абслугоўванне спадарожнікаў, замена акумулятараў, рамонтныя работы ў адкрытым космасе, зборка і падлучэнне знешніх дэталяў касмічнага карабля, а таксама асаблівыя выпрабаванні і праверкі.
Раней амерыканскія астранаўты ўжо ажыццяўлялі рамонт касмічных апаратаў на арбіце, у тым ліку амерыканскай арбітальнай станцыі Sky Lab, спадарожніка Solar Maximum Mission, касмічнага тэлескопа Hubble Space Telescope, а таксама неаднаразова праводзілі замену акумулятараў і аварыйны рамонт няспраўнага абсталявання. У гісторыі расійскай касманаўтыкі таксама маецца паспяховы вопыт правядзення пазакарабельных работ: расійскія касманаўты ажыццявілі рамонт арбітальнай навуковай станцыі серыі "Салют", зборку і рамонт касмічнай станцыі" Мір", а таксама ўсталявалі "латкі" на расколіны ў корпусе расійскага модуля Міжнароднай касмічнай станцыі / МКС/.
Аднак выхад у адкрыты космас праходзіць не заўсёды гладка.
Паводле першапачатковага плану, новыя сонечныя панэлі на МКС меркавалася ўсталяваць 16 ліпеня гэтага года. Але ў сувязі з няспраўнасцямі скафандра аднаго з двух касманаўтаў выхад у космас прыйшлося адкласці, у сувязі з чым дадзеная місія не была выкананая ў тэрмін. 15 студзеня 2016 года два касманаўты з экіпажа МКС выйшлі ў адкрыты космас і паспяхова замянілі рэгулятар напругі, які выйшаў з ладу. Аднак выхад быў завершаны датэрмінова пасля выяўлення вады ў шлеме астранаўта.
7 жніўня 2010 года два астранаўты з экіпажа МКС выйшлі ў адкрыты космас, каб замяніць няспраўную помпу, што перапампоўвае аміяк, які астуджае амерыканскі сегмент станцыі. Падчас працы астранаўтаў за бортам МКС адбылася невялікая ўцечка вадкага аміяку і ім не ўдалося выканаць запланаваныя задачы.