Аб'ём электраэнергіі, перададзенай з Сіньцзяна ў іншыя рэгіёны Кітая, вырас на 34% за першае паўгоддзе 2021 года

2021-07-07 15:17:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За першае паўгоддзе 2021 года з Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна ў іншыя рэгіёны краіны было перададзена больш за 59 млрд кВт-г электраэнергіі, што на 34% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміў Сіньцзянскі цэнтр гандлю электраэнергіяй 6 ліпеня.

Сіньцзян, багаты энергетычнымі рэсурсамі, уключаючы энергію ветру і сонца, у цяперашні час пастаўляе электраэнергію ў 20 іншых рэгіёнаў Кітая.

Паводле даных Цэнтра, электраэнергія дапамагла скараціць спальванне 18, 02 млн тон вугальнага эквіваленту і выкіды вуглякіслага газу, дыяксіду серы і аксідаў азоту на 48, 67 млн тон, 153 тыс. тон і 133 тыс. тон адпаведна.

Каля трэцяй часткі ад агульнага аб'ёму электрычнасці было выпрацавана за кошт новых крыніц энергіі, дадалі ў цэнтры.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ