У асноўных раёнах г. Жуйлі на паўднёвым захадзе Кітая уведзены рэжым кіравання закрытага тыпу

2021-07-07 15:25:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сёння ў асноўных раёнах горада Жуйлі ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая быў уведзены рэжым кіравання закрытага тыпу ў сувязі з нядаўнім выбліскам COVID-19, а жыхароў папрасілі выконваць хатні каранцін.

Паводле заявы гарадскога штаба па прафілактыцы і кантролі COVID-19, школы ў вышэйзгаданых раёнах павінны прыпыніць заняткі, рэстараны змогуць толькі прадаваць ежу на вынас, і ўсе ўстановы будуць зачыненыя, акрамя некаторых супермаркетаў, рынкаў сельскагаспадарчых прадуктаў, бальніц і аптэк.

Улады горада забяспечаць для жыхароў дастаўку прадметаў першай неабходнасці, гаворыцца ў заяве.

Колькасць насельніцтва, якое пражывае ў асноўных раёнах г. Жуйлі,складае каля 270 тыс. чалавек.

З 4 ліпеня ў Жуйлі, размешчаным на мяжы Кітая з М'янмай, былі выяўлены чарговыя выпадкі лакальнага заражэння новай каронавіруснай інфекцыяй. У аўторак у горадзе было зафіксавана 15 новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19 і два новыя бессімптомныя носьбіты каронавіруса, якія заразіліся лакальна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ