306 выданняў "Маніфеста Камуністычнай партыі" прадстаўлены на выставе ў Пекіне

2021-07-09 15:46:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

306 выданняў "Маніфеста Камуністычнай партыі" будуць прадстаўлены публіцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Кітая/ Пекін / пачынаючы з 8 ліпеня.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе бібліятэкі, сярод экспанатаў -- 78 выданняў гэтай кнігі на кітайскай мове, а таксама выданні на 54 іншых мовах, у тым ліку на нямецкай, рускай, англійскай і французскай.

У прэс-рэлізе паведамляецца, што выстава ўключае ў сябе чатыры часткі, якія распавядаюць аб з'яўленні "Маніфесту Камуністычнай партыі" і аб яго распаўсюджванні па ўсім свеце і па Кітаю.

У прэс-рэлізе адзначаецца, што асаблівая ўвага на выставе надаецца перакладу кнігі на кітайскую мову і яе распаўсюджванню ў Кітаі, а таксама ўплыву, які дадзены твор аказаў на кітайскую рэвалюцыю.

Акрамя дадзенай кнігі, наведвальнікі змогуць таксама ўбачыць рэдкія выданні іншых кніг, рукапісаў, часопісаў і газет рэвалюцыйнага перыяду.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ