Кітай скароціць аперацыйныя зборы для ажыўлення дзейнасці рынкавых суб'ектаў
Кітай скароціць штогадовыя плацяжы на агульную суму 24 млрд юаняў /каля 3,7 млрд долараў ЗША / з тым, каб ажывіць эканоміку з дапамогай шэрагу нядаўна прынятых мер па зніжэнні збораў. Пра гэта 8 ліпеня паведаміў адзін з чыноўнікаў Народнага банка Кітая/НБК/.
Як заявіў на брыфінгу для прэсы намеснік дырэктара НБК Фань Іфэй, больш за 16 млрд юаняў з гэтай сумы захаваюць за сабой малыя прадпрыемствы, мікрапрадпрыемствы і самазанятыя асобы.
Па словах Фань Іфэя, меры, якія ўступяць у сілу 30 верасня бягучага года, у асноўным мяркуюць скарачэнне збораў, якія тычацца базавых плацежных паслуг, такіх як паслугі па абслугоўванні банкаўскіх рахункаў, разлікаў у юанях і электроннага банкінгу.
Гэтыя меры дапамогуць скараціць выдаткі звароту капіталу, будуць спрыяць спажыванню і акажуць садзейнічанне высакаякаснаму развіццю нацыянальнай эканомікі, сказаў Фань Іфэй.
Ён таксама дадаў, што Кітай распрацуе доўгатэрміновыя меры па скарачэнні збораў, якія тычацца зняцця наяўных у банкаматах розных банкаў.