Аб'ём знешняга гандлю Кітая вырас на 27,1%
У першай палове 2021 года агульны аб'ём экспарту і імпарту Кітая вырас на 27,1% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года і дасягнуў 18,07 трлн юаняў, сведчаць апублікаваныя ў аўторак афіцыйныя даныя.
У прыватнасці, экспарт Кітая за справаздачны перыяд склаў 9,85 трлн юаняў, а імпарт — 8,22 трлн юаняў.
У чэрвені аб'ём экспарту і імпарту краіны павялічыўся на 22 працэнты і склаў 3,29 трлн юаняў. Такім чынам, у краіне на працягу 13-ці месяцаў, пачынаючы з чэрвеня 2020 года, назіраецца рост знешняга гандлю.
Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, аб'ём знешняга гандлю Кітая са студзеня па чэрвень 2021 года вырас на 22,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.