Кітай заклікаў да паглыблення глабальнага партнёрства ў мэтах развіцця

2021-07-15 14:39:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І паабяцаў, што Кітай будзе працаваць разам з усімі зацікаўленымі бакамі над паглыбленнем глабальнага партнёрства ў мэтах развіцця і адкрыцця новых перспектыў міжнароднага супрацоўніцтва.

Ван І заявіў пра гэта, прымаючы ўдзел у 2-й Добраахвотнай нацыянальнай прэзентацыі ажыццяўлення Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, якая адбылася ў рамках форуму высокага ўзроўню Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН. Ван І ўказаў, што Кітай прытрымліваецца новай канцэпцыі развіцця, якая прадугледжвае інавацыйнае, скаардынаванае, адкрытае развіццё для ўсіх. Гэта канцэпцыя шмат у чым супадае з асноўнымі мэтамі Парадку дня ААН.

Кажучы пра галоўныя дасягненні Кітая ў галіне развіцця, Ван І адзначыў, што КНР нязменна лічыць развіццё першараднай задачай, кіруецца канцэпцыяй, арыентаванай на чалавека, рэалізуе на практыцы веру ў гарманічнае суіснаванне чалавека і прыроды, адпавядае сучаснай тэндэнцыі адкрытасці і супрацоўніцтва дзеля агульнага выйгрышу, імкнецца да сумеснага развіцця з усімі краінамі.

Кіраўнік МЗС КНР заклікаў надаваць развіццю прыярытэтную ўвагу і праводзіць у жыццё Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця, паважаць шляхі развіцця адзін аднаго і абараняць міжнародны парадак, ствараць інклюзіўнае, скаардынаванае асяроддзе развіцця і будаваць адкрытую сусветную эканоміку, рабіць акцэнт на інавацыйны рост і быць першапраходцам высакаякаснага развіцця, калектыўна супрацьдзейнічаць глабальным выклікам і ўносіць ўклад у цудоўную будучыню чалавецтва.

Кітай гатовы разам з усімі зацікаўленымі бакамі паглыбляць глабальнае партнёрства дзеля развіцця, адкрываць новыя перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця і будаваць супольнасць адзінага лёсучалавецтва, дадаў Ван І.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ