Кітай і Егіпет прадаставяць палесцінцам у сектары Газа вакцыны ад COVID-19

2021-07-19 17:08:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І ў нядзелю правёў перамовы з міністрам замежных спраў Егіпта Самехам Шукры.

Абодва бакі надаюць пільную ўвагу сітуацыі, якая склалася пасля палесціна-ізраільскага канфлікту. На іх думку, разам з працягам садзейнічання справядліваму ўрэгуляванню палесцінскага пытання таксама неабходна клапаціцца аб гуманітарным становішчы народа і, асабліва, прымаць канкрэтныя меры па аказанні яму дапамогі ў барацьбе з каронавірусам новага тыпу / COVID-19 /. У гэтых мэтах бакі вырашылі сумесна прадаставіць палесцінцам у сектары Газа 500 тыс. доз вакцыны, якая вырабляецца на створаным дзвюма краінамі егіпецкім заводзе.

Барацьба з COVID-19 з'яўляецца першачарговай задачай для мясцовага насельніцтва. Пастаўка дадзенага грузу будзе рэалізавана ў самыя кароткія тэрміны па ўзгадненні з палесцінскім бокам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ