Дзве пары дзіцянятаў-блізнят вялікіх панд з'явіліся на свет у адзін і той жа дзень на паўднёвым захадзе Кітая

2021-07-19 17:10:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

17 ліпеня гэтага года дзве вялікія панды нарадзілі дзве пары дзіцянятаў-блізнят на базе па даследаванні і гадоўлі вялікіх панд Шэньшупін у Нацыянальным прыродным запаведніку Волун пры Кітайскім цэнтры па абароне і даследаванні вялікіх панд у правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая.

Мама-панда па мянушцы Чжэньчжэнь нарадзіла першае дзіцяня ў 18:44, а другое - у 19:15, другое дзіцяня - мужчынскага полу і важыла 120,7 грама.

Нагадаем, што Чжэньчжэнь нарадзілася ў заапарку Сан-Дыега ў ЗША ў 2007 годзе і была вернутая ў Кітайскі цэнтр па абароне і даследаванні вялікіх панд у 2010 годзе. У 2015 годзе яна нарадзіла пару дзіцянятаў-блізнят на базе па даследаванні і гадоўлі панд Біфэнся ў горадзе Яань прав. Сычуань.

Іншая вялікая панда па мянушцы Сушань нарадзіла першага дзіцяня ў той жа дзень у 18:52, а другога - у 19:34, другое дзіцяня - жаночага полу і важыла 165,9 грама.

Сушань нарадзілася ў жніўні 2011 года, яе бацькі былі выхадцамі з дзікай прыроды. У 2016 годзе яна нарадзіла дзіцяня на базе панд Біфэнся.

Першых дзіцянятаў кожнай пары блізнят кормяць іх маці, а за другімі даглядаюць работнікі цэнтра. У цяперашні час здароўе ўсіх нованароджаных бамбукавых мядзведзяў добрае.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ