Як кітайскія касманаўты выконваюць асабістую гігіену ў космасе?

2021-07-21 16:18:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прайшло ўжо больш за месяц з таго часу, як тры кітайскіх тайканаўты (кітайская назва касманаўтаў) пачалі жыць і працаваць у базавым модулі "Цяньхэ" кітайскай касмічнай станцыі, якая будуецца.

Як і людзі на Зямлі, касманаўты ў космасе таксама маюць патрэбу ў асабістай гігіене, аднак у асяроддзі мікрагравітацыі ім даводзіцца дзейнічаць інакш.

Апублікаваны 23 чэрвеня відэаролік паказвае, як кітайскія касманаўты пачынаюць свой дзень на вышыні некалькі сотняў кіламетраў над Зямлёй: Тан Хунбо чысціць твар мокрымі сурвэткамі, а для таго каб пачысціць зубы ён выціскае зубную пасту з адмысловага пакуначка прама ў рот і потым глынае яе.

Хуан Вэйфэнь, генеральны канструктар ў рамках кітайскай праграмы пілатуемай касманаўтыкі распавяла, што касманаўты не могуць прымаць душ такім жа чынам, як на Зямлі. Ім даводзіцца проста награваць вільготныя ручнікі і выціраць імі сваё цела.

Паводле яе слоў, для таго каб памыць галаву, касманаўты спачатку апранаюць шапачку для душа, а потым масажуюць валасы шампунем, не патрабуючым змывання, і пасля гэтага сушаць іх ручніком.

Касманаўты прайшлі комплексны трэнінг для знаходжання ў космасе, адзначыла генеральны канструктар, дадаўшы, што яны навучыліся галіцца і стрыгчыся ў базавым модулі.

"Мой цырульнік прама са мной побач", - паўжартам сказаў Не Хайшэн у інтэрв'ю перад адпраўкай трох касманаўтаў у космас, паказаўшы на калегу Тан Хунбо.

Не Хайшэн сказаў, што яны будуць падстрыгаць валасы адзін аднаму ў космасе, што яны шмат разоў практыкавалі на Зямлі. Да машынкі для стрыжкі валасоў прымацавана прылада, якая нагадвае пыласос, што стварае адмоўны ціск і можа ўсмоктваць зрэзаныя валасы.

Па словах намесніка галоўнага канструктара сістэмы касманаўтаў Лю Вэйбо, трое касманаўтаў не мыюць адзенне ў космасе, замест гэтага яны выкарыстоўваюць аднаразовую вопратку.

Кітайскія навукоўцы распрацавалі сістэму рэцыркуляцыі вады з мачы, дыхання і поту, што выдзяляюцца касманаўтамі ў космасе, якая можа зэканоміць да 100 млн юаняў (каля 15,5 млн. долараў) за шэсць месяцаў знаходжання трох касманаўтаў на арбіце.

"Самае каштоўнае на арбіце - гэта вада", - сказаў Лю Вэйбо.

Ён адзначыў, што ваду, забруджаную сродкамі для мыцця, а таксама кавалачкамі скуры і брудам, змытымі з цела касманаўтаў, будзе складана рэцыркуліраваць.

Лю Вэйбо сказаў, што вынікі разлікаў пацвярджаюць, што аднаразавае адзенне, якое рэгулярна змяняюць і выкідваюць, каштуе нашмат менш, чым яго мыццё вадой.

Паводле яго слоў, касманаўты мяняюць вопратку ў пэўны час і ў адпаведнасці з канкрэтнымі патрэбамі. Ніжнюю бялізну мяняюць часцей за ўсё, майкі і шкарпэткі - радзей, а рабочую форму мяняюць кожны месяц, дадаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ