Больш за 90 працэнтаў дарослага насельніцтва Пекіна цалкам вакцынаваны ад COVID-19

2021-07-21 16:18:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на 20 ліпеня ў Пекіне больш за 17,6 мільёна чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19, што складае каля 90,6 % ад дарослага насельніцтва горада. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Паводле даных муніцыпальнага ўрада, у кітайскай сталіцы ў межах кампаніі па масавай вакцынацыі было ўведзена больш за 36,1 млн доз вакцыны ад COVID-19, пры гэтым больш за 95,6 % дарослых жыхароў паставілі як мінімум адну прышчэпку.

Пекін сёння прыступіў да вакцынацыі ад COVID-19 непаўналетніх ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў, заявіў муніцыпальны ўрад.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ