Кантынентальная частка Кітая выказала рашучы пратэст супраць плана стварэння тайваньскага "прадстаўніцтва" у Літве

2021-07-21 16:20:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Чжу Фэнлянь у аўторак, 20 ліпеня, выказала рашучы пратэст супраць развіцця афіцыйных сувязяў з Тайванем краін, якія ўжо ўсталявалі дыпламатычныя адносіны з Кітаем.

Такім чынам Чжу Фэнлянь адказала на пытанні, што тычацца гатоўнасці ўладаў Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі / ДПП / Тайваня стварыць "прадстаўніцтва" у Літве.

Назваўшы Тайвань часткай Кітая, Чжу Фэнлянь заклікала літоўскі бок прытрымлівацца прынцыпу "аднаго Кітая" і не пасылаць няслушных сігналаў сепаратысцкім сілам, якія выступаюць за "незалежнасць Тайваня".

Яна таксама адзначыла, што ДПП і гэтыя сепаратысцкія сілы інсцэніравалі ўвесь гэты фарс, каб дамагчыся "незалежнасці Тайваня". Гэта ніколі не зменіць таго факту, што ў свеце існуе толькі адзін Кітай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ