Горад Цюаньчжоу ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Партовы горад Цюаньчжоу /правінцыя Фуцзянь, Усходні Кітай/,аднойчы названы італьянскім падарожнікам Марка Пола"высакародным горадам", 25 ліпеня атрымаў статус аб'екта Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, у выніку чаго агульная колькасць аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Кітаі дасягнула 56.
ЮНЕСКА ўключыла культурны аб'ект "Цюаньчжоу — сусветны гандлёвы цэнтр Кітая ў эпоху дынастый Сун і Юань" у спіс Сусветнай спадчыны на 44-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіць у гэтыя дні ў Фучжоу,адміністрацыйным цэнтры правінцыі Фуцзянь.
Цюаньчжоу быў адным з найбуйнейшых у свеце партоў на старажытным марскім Шаўковым шляху, асабліва ў часы праўлення дынастый Сун /960-1279/ і Юань /1271-1368/.
Серыйны аб'ект складаецца з 22 адміністрацыйных будынкаў і збудаванняў, рэлігійных пабудоў і статуй. На тэрыторыі аб'екта знаходзяцца культурныя помнікі, вытворчасць керамікі і жалеза, а таксама транспартная сетка з мастамі, докамі і пагада, якія служылі арыенцірам для падарожнікаў.
"Гэта ў значнай ступені адлюстроўвае прасторавую структуру,якая аб'ядноўвала вытворчасць, транспарт і гандаль, а таксама дэманструе ключавыя інстытуцыйныя, сацыяльныя і культурныя фактары, якія спрыялі ўражліваму ўздыму і росквіту Цюаньчжоу як марскога вузла гандлёвай сеткі Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі ў перыяд з X па XIV стагоддзе", — гаворыцца ў дакладзе афіцыйнага кансультатыўнага органа камітэта — Міжнароднага савета па захаванні помнікаў і славутых месцаў.