Ван І правёў перамовы з міністрам замежных спраў Фінляндыі П.Хаавістам
Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І 25 ліпеня ў Чэнду /правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай/ правёў перамовы з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекам Хаавістам.
Падчас сустрэчы Ван І адзначыў, што ўзаемная павага і супрацоўніцтва выступаюць лейтматывам кітайска-фінскіх адносін.Паводле яго слоў, кітайскі бок зацікаўлены ў пашырэнні абменаў і супрацоўніцтва з фінскім бокам у такіх сферах, як навукова-тэхнічныя інавацыі, эканоміка замкнёнага цыклу, экалагічна чыстыя тэхналогіі. Кітай вітае ўдзел Фінляндыі ў рэалізацыі сумесных праектаў у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", падкрэсліў міністр. Ён таксама выказаў спадзяванне на ўмацаванне супрацоўніцтва дзвюх краін у сферах культуры, турызму і зімовага спорту.
П. Хаавіста, у сваю чаргу, адзначыў, што Фінляндыя высока шануе плённы характар адносін з Кітаем. Фінскі бок у поўнай меры разумее заклапочанасць кітайскага боку ў пытанні адсочвання паходжання каранавіруса новага тыпу і выступае за прымяненне навуковага падыходу ў гэтай справе. Міністр таксама падтрымаў заключэнне інвестыцыйнага пагаднення паміж ЕС і Кітаем і выказаў спадзяванне на яго больш хуткую ратыфікацыю.