Ваенныя верталёты даставілі ў пацярпелую ад паводкі правінцыю Хэнань больш за 75 тон грузаў

2021-07-26 15:02:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Народна-вызваленчая армія Кітая накіравала тры верталёты Z-20 у пацярпелыя ад паводкі раёны правінцыі Хэнань /Цэнтральны Кітай/ для выканання задач па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства.

Верталёты накіраваныы ў цяжкадаступныя раёны, у тым ліку ў воласць Хунчжоу і вёску Юйхэ акругі Сіньсян. Гэта першы ўдзел Z-20 у місіях па барацьбе з паводкамі і ліквідацыі іх наступстваў.

Пачынаючы з 23 ліпеня, верталёты даставілі больш за 75 тон грузаў рознага прызначэння, уключаючы пітную ваду, медыкаменты і прадукты харчавання,прыкладна 20 тыс. жыхарам 17 вёсак.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ