У першай палове 2021 года ў Кітаі назіраўся імклівы рост спажывання электраэнергіі

2021-07-29 15:25:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першай палове года ў Кітаі зафіксавалі імклівы рост спажывання электраэнергіі. Спажыванне электраэнергіі ў краіне ўзрасло на 16,2% у параўнанні з папярэднім годам, паведаміў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР Лі Фулун.

Выкарыстанне электраэнергіі ў прамысловасці вырасла на 16,5%, што забяспечыла амаль 70% росту агульнага энергаспажывання ў краіне за вызначаны пэрыяд.

Аб'ём спажывання вугалю вырас на 10,7%, у той час як попыт на прыродны газ павялічыўся на 21,2%, заявіў Лі Фулун.

Сутыкнуўшыся з попытам на электраэнергію, Кітай нарошчвае намаганні па забеспячэнні належнага энергазабеспячэння.

Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў КНР заклікаў сумежныя ведамствы ўважліва адсочваць уплыў эканамічнай дзейнасці і пагодных змяненняў на попыт на электраэнергію і аператыўна ўносіць карэктывы ў праграму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ