У Паньчжыхуа шматдзетным сем'ям будзе выдаткоўвацца дапамога

2021-07-29 15:27:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У гарадской акрузе Паньчжыхуа /Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай/ сем'ям, якія маюць больш за адно дзіця, будуць выплачваць дапамогу ў рамках мер па выхаванні талентаў.

У адпаведнасці з палітычнымі захадамі Кітая ў галіне нараджальнасці за кожнае народжанае пасля 12 чэрвеня 2021 года дзіця, акрамя першага, сям'я будзе атрымліваць штомесячную дапамогу ў памеры 500 юаняў да дасягнення ім трохгадовага ўзросту. Пра гэта заявілі сёння муніцыпальныя ўлады падчас прэс-канферэнцыі.

Для атрымання права на выплату дапамогі бацькі, а таксама другое або трэцяе дзіця павінны мець прапіску ці валодаць статусам зарэгістраванай хатняй гаспадаркі ў Паньчжыхуа.

"У той час як многія мясцовыя органы ўлады абмяркоўваюць прэферэнцыйную палітыку для садзейнічання павышэнню нараджальнасці, муніцыпальны ўрад Паньчжыхуа першым прапанаваў выплачваць дапамогу ў залежнасці ад колькасці дзяцей і зрабіз гэтую меру агульнадаступнай", -- сказаў Ян Чэнган, намеснік прэзідэнта Кітайскай асацыяцыі народанасельніцтва.

У апошняе дзесяцігоддзе Кітай адкарэктаваў сваю палітыку "адна сям'я -- адно дзіця". У 2013 годзе была часткова ўведзена палітыка "адна сям'я -- два дзіцяці", якая была цалкам рэалізавана да 2015 года. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, такі зрух у палітыцы стымуляваў нараджэнне больш за 10 мільёнаў другога дзіцяці ў сям'і.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ