Кітайскі цяжкаатлет Шы Чжыюн заваяваў сваё другое алімпійскае "золата"

2021-07-29 15:29:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі цяжкаатлет Шы Чжыюн з сусветным рэкордам заваяваў другі залаты медаль у вагавой катэгорыі да 73 кг на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Вынік, паказаны яго бліжэйшым супернікам з Венесуэлы, падштурхнуў Шы Чжыюна да таго, каб у трэцяй спробе у штуршку ўзяць вагу 198 кг, што стала новым сусветным рэкордам, пасля чаго ён усталяваў яшчэ адзін рэкорд, падняўшы штангу над галавой.

Перавага Шы Чжыюна -- уладальніка ўсіх трох сусветных рэкордаў: у рыўку, штуршку і па суме дваяборства -- было відавочнай з самага пачатку, калі ён здолеў падняць вагу 158 кг у сваёй першай спробе.

Шы Чжыюн стаў трэцім кітайцам, які заваяваў золата на Алімпійскіх гульнях у Токіа ў гэтай дысцыпліне, пасля поспеху Чэнь Ліцзюня ў вазе да 67 кг і перамогі Лі Фабіня ў вагавой катэгорыі да 61 кг.

На сапраўдны момант Кітай заваяваў чатыры залатыя медалі ў цяжкай атлетыцы на гэтай Алімпіядзе пасля таго, як Хоу Чжыхуэй таксама выйграла “золата” ў вагавай катэгорыі да 49 кг сярод жанчын.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ