Кітай прасоўвае выкарыстанне агульнанацыянальнай кітайскай мовы ў дашкольных установах

2021-08-03 17:15:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства адукацыі КНР 2 жніўня абвясціла аб тым, што Кітай будзе прасоўваць выкарыстанне агульнанацыянальнай вуснай і пісьмовай кітайскай мовы путунхуа ў дашкольных установах.

Згодна з апублікаваным міністэрствам цыркулярам, пачынаючы з восеньскага семестра ў верасні гэтага года, навучанне ў дзіцячых садках сельскіх раёнаў і рэгіёнаў кампактнага пражывання нацменшасцяў будзе весціся на агульнанацыянальнай вуснай і пісьмовай кітайскай мове.

Разам з гэтым, настаўнікаў дзіцячых садкоў вышэйзгаданых раёнаў заклікалі ўдасканальваць свае навыкі путунхуа, каб падрыхтаваць дзяцей дашкольнага ўзросту да базавых навыкаў зносін на ім перад паступленнем у школы, адзначаецца ў цыркуляры.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ