Кітайская штангістка Лі Вэньвэнь стала алімпійскай чэмпіёнкай у вагавай катэгорыі звыш 87 кг

2021-08-03 17:16:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская цяжкаатлетка Лі Вэньвэнь прадэманстравала сваю перавагу ў вагавай катэгорыі звыш 87 кг, усталяваўшы тры алімпійскіх рэкорды на шляху да залатога медаля на Алімпіядзе ў Токіа.

Лі Вэньвэнь, дзеючая рэкардсменка свету ў рыўку, штуршку і па суме дваябор'я, у сваёй першай спробе у рыўку падняла 130 кг. Ужо гэтай спробай яна перасягнула іншых удзельніц, бліжэйшая з якіх - Сара Элізабэт Раблес з ЗША - падняла 128 кг. У трэцяй спробе цяжкаатлетка з Кітая ўстанавіла новы алімпійскі рэкорд, падняўшы 140 кг. Яе адрыў ад С. Э. Раблес склаў 12 кг.

У штуршку Лі Вэньвэнь захавала лідарства, падняўшы 180 кг і абнавіўшы тым самым другі алімпійскі рэкорд. Яе вынік па суме двух практыкаванняў склаў 320 кг, што таксама стала новым алімпійскім рэкордам.

Брытанка Эмілі Джэйд Кэмпбэл адстала на 37 кг і заняла другое месца. С. А. Раблес з ЗША заваявала бронзу з сумай 282 кг.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ