Кітай робіць больш жорсткімі меры па барацьбе з эпідэміяй у школах

2021-08-03 17:17:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі настаўнікі і вучні пачатковых і сярэдніх школ зараз могуць вярнуцца ў школу пасля летніх вакацый толькі пры ўмове таго, што іх стан здароўя будзе адпавядаць патрабаванням, устаноўленым для стрымлівання распаўсюджвання COVID-19, паведаміла Міністэрства адукацыі КНР.

Згодна з цыркулярам, выпушчаным на днях вышэйзгаданым міністэрствам і Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя, школы па ўсёй краіне абавязаны прыняць да ўвагі складаны і доўгатэрміновы характар прафілактыкі і кантролю эпідэміі.

У школах будзе ўзмоцнены маніторынг навакольнага асяроддзя, вентыляцыя і дэзінфекцыя асноўных памяшканняў, уключаючы класныя пакоі, прыбіральні, сталовыя і інтэрнаты, а таксама будзе актывізавана сувязь з мікрараёнамі і адпаведнымі службамі ў мэтах забеспячэння чыстай і бяспечнай санітарнай абстаноўкі на тэрыторыі кампусаў, адзначаецца ў цыркуляры.

У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік да кіраўніцтва школ заахвочваць фізічнае выхаванне і пазаўрочныя фізічныя практыкаванні і наймаць дастатковую колькасць медыцынскіх і санітарных работнікаў у адпаведнасці з дзяржаўнымі стандартамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ