У Пекіне адкрылася Глабальная канферэнцыя па лічбавай эканоміцы

2021-08-03 17:18:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Глабальная канферэнцыя па лічбавай эканоміцы 2021 адкрылася 2 жніўня ў Пекіне. Удзельнікі форуму засяродзяцца на пытаннях больш эфектыўнага выкарыстання лічбавых тэхналогій.

Ва ўмовах, калі сусветная эканоміка ўсё яшчэ знаходзіцца ў стане няўстойлівага аднаўлення, лічбавая эканоміка становіцца ключом да дасягнення эканамічнага ўздыму і садзейнічання ўстойліваму развіццю, заявіў на цырымоніі адкрыцця кіраўнік Дзяржаўнай канцылярыі інтэрнэт-інфармацыі КНР Чжуан Жунвэнь.

Лічбавая эканоміка стала новым рухавіком эканамічнага развіцця Кітая, а яе прамысловая база яшчэ больш умацавалася.

Кітай пабудаваў найбуйнейшыя ў свеце оптавалакновыя сеткі, а таксама шырокапалосныя мабільныя сеткі 4G і 5G, колькасць тэрмінальных падлучэнняў да сеткі 5G перавысіла 365 млн, сцэнары прымянення тэхналогій 5G становяцца ўсё больш шырокімі, адзначыў міністр прамысловасці і інфарматызацыі КНР Сяа Яцын.

Двухдзённае мерапрыемства арганізавана сумесна народным урадам Пекіна і некалькімі ведамствамі міністэрскага ўзроўню, уключаючы Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў, Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі, Дзяржаўную канцылярыю інтэрнэт-інфармацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ