У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлены 62 новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19

2021-08-05 16:20:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У кантынентальнай частцы Кітая былі зафіксаваныя 62 новых выпадкі лакальнага заражэння COVID-19, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

Сярод новых выпадкаў лакальнага заражэння каронавірусам 40 было выяўлена ў прав. Цзянсу, 9 - у прав. Хунань, па 3 - у горадзе Пекін, а таксама правінцыях Шаньдун, Хэнань і Юньнань, і адзін - у прав. Хубэй.

У той жа дзень у кантынентальнай частцы краіны таксама было зарэгістравана 23 новых завезеных з - за мяжы выпадкі захворвання новай каронавіруснай інфекцыяй: 9-у г. Шанхай, 8 - у прав. Юньнань, 3 - у прав. Фуцзянь, 2-у прав. Гуандун і 1-у прав. Шаньдун.

У сераду 4-га жніўня ў Шанхаі было выяўлена 2 пацыенты з падазрэннем на заражэнне каронавірусам новага тыпу, якія прыбылі з-за мяжы.

Новыя смяротныя выпадкі ад COVID-19 у той дзень у кантынентальнай частцы краіны адсутнічалі, паведамілі ў ведамстве.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ