У Кітаі ўведзена больш за 1,7 млрд доз вакцын ад COVID-19

2021-08-05 16:20:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на канец аўторка ў Кітаі было ўведзена звыш 1,7 млрд доз вакцын ад новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, паведамілі ў сераду ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

У сувязі з тым, што ў шэрагу рэгіёнаў краіны былі выяўлены новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19, у краіне патрабуецца прыняць строгія супрацьэпідэмічныя меры, асабліва ў дачыненні да завезеных з-за мяжы выпадкаў і ключавых месцаў, якія апынуліся ўразлівымі для распаўсюджвання віруса.

Эксперты ў сферы эпідэміялагічнага кантролю заявілі, што варыянт "дэльта" характарызуецца высокай кантагіёзнасцю, але існуючыя вакцыны па-ранейшаму эфектыўныя супраць яго.

Жыхарам рэкамендуецца зрабіць прышчэпку ад COVID-19, прыняць розныя меры па прафілактыцы і кантролі эпідэміі і прыпыніць паездкі ў зоны з сярэдняй і высокай эпідэміялагічнай рызыкай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ