У Кітаі гіганцкая панда нарадзіла разнаполых двайнят у няволі

2021-08-05 16:22:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Гіганцкая панда па мянушцы Яя нарадзіла разнаполых двайнят у Ціньлінскім цэнтры па даследаванні гіганцкіх панд у правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая.

Пры нараджэнні дзіцяня-самец і маленькая самачка мелі вагу 110 і 137 грамаў адпаведна, паведамілі ўцэнтры.

Сама Яя нарадзілася ў 2009 годзе. З 2017 года яна спрабавала стаць маці, але, на жаль, тры гады запар кожная новая цяжарнасць скончвалася выкідышам.

Сёлета ў мэтах забеспячэння ўдалай рэпрадукцыі супрацоўнікі цэнтра правялі серыю перадродавых праверак і курсаў лячэння для Яя, што дапамагло ёй паспяхова нарадзіць.

Такім чынам з пачатку гэтага года ў Ціньлінскім цэнтры па даследаванні гіганцкіх панд з'явіліся на свет 4 дзіцяня вялікіх панд, дзякуючы чаму колькасць бамбукавых мядзведзяў, якія змяшчаюцца ў гэтым цэнтры, вырасла да 36 асобін.

Ціньлінская вялікая панда з'яўляецца падвідам вялікіх панд, які ўпершыню быў прызнаны заолагамі ў 2005 годзе. Яна мае меншы і больш круглы чэрап, больш кароткую морду і меншую колькасць футра, у адрозненне ад больш знаёмага падвіда панды ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ