Больш сельскагаспадарчых прадуктаў у Кітаі адпавядала нацыянальным стандартам якасці ў другім квартале 2021 г

2021-08-09 17:09:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У другім квартале гэтага года больш сельскагаспадарчых прадуктаў у Кітаі адпавядала стандартам якасці і бяспекі, сведчаць вынікі аналізу ўзораў.

За справаздачны перыяд 97,8 % адабраных сельскагаспадарчых прадуктаў, уключаючы гародніну, садавіну, чай, прадукты жывёлагадоўлі і прадукты воднага промыслу, адпавядалі нацыянальным стандартам, што на 0,7 п.п. больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР.

Прадукты птушкагадоўлі і жывёлагадоўлі мелі самы высокі каэфіцыент адпаведнасці - 99 %, за імі ідуць чай і гародніна.

Узоры былі адабраны ў 109 гарадах 31 адміністрацыйнай адзінкі правінцыйнага ўзроўню краіны.

Міністэрства таксама заклікала мясцовыя органы ўлады па пытаннях сельскай гаспадаркі змагацца з няякаснымі прадуктамі і ўзмацніць кантроль для забеспячэння бяспекі харчовых прадуктаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ