У Кітаі актывізуюць тэсціраванне насельніцтва на нуклеінавыя кіслоты

2021-08-11 16:37:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі апублікаваныя патрабаванні і меры, накіраваныя на актывізацыю тэсціравання на нуклеінавыя кіслоты на фоне паўторных выбліскаў COVID-19 у шэрагу населеных пунктаў.

Усёахопнае тэсціраванне насельніцтва колькасцю 5 млн чалавек ці менш павінна быць завершана за два дні, а для насельніцтва колькасцю больш за 5 млн чалавек усталяваны трохдзённы ліміт, гаворыцца ў цыркуляры, апублікаваным сумесным механізмам Дзяржсавета КНР па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19.

Тэсціраванне на нуклеінавыя кіслоты з'яўляецца найважнейшым спосабам выяўлення інфіцыраваных і прадухілення распаўсюджвання эпідэміі, падкрэсліваецца ў дакуменце.

Ні адна асоба не павінна прапускаць тэсціраванне, адначасова неабходна прыняць меры для прадухілення кластарных заражэнняў падчас правядзення тэстаў, адзначаецца ў цыркуляры.

Для раёнаў, не ахопленых эпідэміяй, было прапанавана правесці адпрацоўку працэдуры тэсціравання, каб пры неабходнасці можна было неадкладна адрэагаваць на надзвычайную сітуацыю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ