МЗС КНР: Кітай прадаставіў 770 млн доз вакцын ад каронавіруса больш за 100 краінам і міжнародным арганізацыям

2021-08-11 16:41:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кіраўнік дэпартамента міжнароднай эканомікі МЗС КНР Ван Сяалун паведаміў аб сітуацыі з пастаўкай Кітаем вакцын ад каронавіруса новага тыпу іншым краінамі свету.

Ван Сяолун адзначыў, што ўвагу грамадскасці прыцягнула выступленне старшыні КНР Сі Цзіньпіна на міжнародным форуме па супрацоўніцтве ў галіне вакцын супраць каронавіруса. На ім Сі Цзіньпін паведаміў, што на працягу 2021 года Кітай прадаставіць іншым краінам свету ў агульнай складанасці 2 млрд доз вакцын ад каронавіруса. Кітай таксама прыняў рашэнне ахвяраваць 100 млн долараў ЗША механізму па сумесных закупках і распаўсюджванні вакцын COVAX для аказання дапамогі краінам, якія развіваюцца. Гэта сведчыць аб тым што, задаволіўшы свае ўласныя патрэбы ў прафілактыцы эпідэміі і вакцынацыі, Кітай гатовы прадаставіць бяспечныя і эфектыўныя вакцыны ад каронавіруса каля 10% насельніцтва іншых краін свету.

Ван Сяалун сказаў, што па стане на 4 жніўня Кітай, выкарыстоўваючы розныя спосабы, у тым ліку аказанне дапамогі, экспарт і сумесную вытворчасць, прадаставіў больш за 100 краінам і міжнародным арганізацыям 770 млн доз вакцын ад каронавіруса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ