10-тысячны грузавы цягнік па маршруту Кітай-Еўропа адправіўся з Сіаня

2021-08-13 17:23:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па адным з маршрутаў міжнародных чыгуначных зносін Кітай-Еўропа 10-тысячны грузавы састаў выйшаў з Сіаня, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай).

Як паведамілі ў мясцовым упраўленні кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі, цягнік X9041, які складаецца з 50 вагонаў, адбыў з Сіаньскага міжнароднага гандлёва-лагістычнага парку ў Казахстан.

У 2013 годзе ў гэтым горадзе былі адкрыты міжнародныя грузавыя чыгуначныя зносіны Кітай-Еўропа. З таго часу 15 маршрутаў звязалі Сіань з іншымі гарадамі ў 44 краінах і рэгіёнах.

Па словах дырэктара гандлёва-лагістычнага парку Бай Куаньфэна, дзякуючы бесперапыннаму развіццю чыгуначных зносін Кітай-Еўропа, наменклатура грузаў, што праходзяць праз Сіань, пашырылася да 9 катэгорый і ўключае тэкстыльную прадукцыю, машыннае абсталяванне, электроніку, аўтамабілі і камплектуючыя да іх.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ