КНР выказвае рашучы пратэст у сувязі са спробай ЗША дапамагчы Тайваню атрымаць статус назіральніка ў СААЗ-МЗС КНР

2021-08-13 17:25:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

12 жніўня Кітай выказаў крайнюю незадаволенасць і рашучы пратэст у сувязі з тым, што нядаўна Сенат ЗША ўхваліў законапраект, які тычыцца ўдзелу Тайваня ў дзейнасці Сусветнай арганізацыі аховы здароўя /СААЗ/, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў КНР.

6 жніўня Сенат ЗША ў прысутнасці толькі невялікай колькасці сенатараў з "аднадушнай згоды" прыняў законапраект, у адпаведнасці з якім дзяржсакратару ЗША "даручана распрацаваць стратэгію аднаўлення статусу назіральніка Тайваня ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя". Гэты законапраект патрабуе, каб дзяржсакратар ЗША даў тлумачэнні адносна змяненняў, унесеных у план Дзяржаўнага дэпартамента па падтрымцы статусу Тайваня як назіральніка пры Сусветнай асамблеі аховы здароўя.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што гэты законапраект цалкам з'яўляецца палітычнай маніпуляцыяй з боку некалькіх антыкітайскіх палітыкаў, ён сур'ёзна парушае прынцып аднаго Кітая і палажэнні трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, супярэчыць міжнароднаму праву і асноўным нормам, якія рэгулююць міжнародныя адносіны. Акрамя таго, гэты законапраект разглядаецца як грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Кітая.

"Кітай выказвае крайнюю незадаволенасць і рашучы пратэст у сувязі з учынкам Сената ЗША і ўжо зрабіў сур'ёзныя прадстаўленні амерыканскаму боку з гэтай нагоды", - заявіла Хуа Чуньін.

Яна таксама адзначыла, што, згодна з адпаведным рэзалюцыям Генеральнай Асамблеі ААН і Сусветнай асамблеі аховы здароўя, удзел Тайваня ў дзейнасці СААЗ павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прынцыпам аднаго Кітая.

Хуа Чуньін дадала, што цэнтральны ўрад Кітая надае вялікае значэнне здароўю і дабрабыту тайваньскіх суайчыннікаў.

"На аснове захавання прынцыпу аднаго Кітая мы ўжо належным чынам наладзілі працу адносна ўдзелу Тайваня ў глабальных справах у сферы аховы здароўя", - сказала прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства.

Хуа Чуньін далей заклікала Кангрэс ЗША ў поўнай меры прызнаць звышадчувальнасць тайваньскага пытання, строга выконваць прынцып аднаго Кітая і палажэнні трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, прытрымлівацца міжнароднага права і асноватворных нормаў міжнародных адносін, устрымлівацца ад аказання дапамогі Тайваню ў пашырэнні так званай"міжнароднага прасторы" і спыніць пасылаць памылковыя сігналы сепаратысцкім сілам, якія выступаюць за "незалежнасць Тайваня".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ