Кітай працягне аказваць садзейнічанне абароне азіяцкіх сланоў

2021-08-13 17:26:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай прыме шэраг мер для далейшага садзейнічання абароне азіяцкіх сланоў, заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР.

Чжан Чжычжун зрабіў гэтую заяву на тэматычным мерапрыемстве ў Мацзян-Ханійскім аўтаномным павеце правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) з нагоды Сусветнага дня сланоў, што традыцыйна адзначаецца 12 жніўня.

Прадстаўнік ведамства заявіў, што Кітай узмоцніць ахову і аднаўленне асяроддзя пражывання гэтага віду і змякчыць канфлікт паміж людзьмі і прадстаўнікамі дзікай прыроды шляхам прадастаўлення жыхарам вёсак кампенсацыі за шкоду, нанесеную жывёламі, і распрацоўкі сістэмы абвесткі.

Акрамя таго, краіна створыць стабільны генафонд для штучнага развядзення, а таксама будзе ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва і абмены для садзейнічання абароне сланоў, дадаў Чжан Чжычжун.

У Кітаі азіяцкія сланы знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі. У цяперашні час у правінцыі Юньнань налічваецца 300 асобін, і іх папуляцыя працягвае расці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ