У Кітаі адзначана ўстойлівае аднаўленне на рынку спажывання

2021-08-20 15:47:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Устойлівае аднаўленне спажывецкага рынку было адзначана ў Кітаі ў ліпені 2021, пра што сведчаць апошнія даныя Міністэрства камерцыі КНР.

Ніжэй падаюцца факты і лічбы аб развіцці спажывецкага рынку Кітая ў мінулым месяцы.

- Рознічныя продажы спажывецкіх тавараў у краіне ў ліпені г.г. дасягнулі 3,5 трлн юаняў (каля 540 млрд. долараў), павялічыўшыся на 8,5% у параўнанні з ліпенем 2020 года і на 7,2 % супраць ліпеньскага ўзроўню 2019 года.

- Пры гэтым адносна больш хуткія тэмпы росту былі зафіксаваныя ў спажыванні тавараў паўсядзённага ўжытку.

- Продажы будаўнічых матэрыялаў і мэблі паказалі двухзначны рост.

- Паскорылась аднаўленне спажывецкага попыту на тавары сярэдняга і высокага коштавага сегмента. Хоць у паўднёва-кітайскай астраўной правінцыі Хайнань аб'ём афшорных бяспошлінных продажаў зваліўся на 44 % у гадавым выражэнні, але ў мегаполісах Пекін і Шанхай аб'ём продажаў універмагаў і вядучых гандлёвых сетак падскочыў больш чым на 20 % у гадавым выражэнні.

- Спажыванне ў сферы паслуг аднаўляецца стабільна. У ліпені аб'ём продажаў у сектары грамадскага харчавання склаў 375,1 млрд юаняў з прыростам на 14,3 % у гадавым вылічэнні.

- Хутка развіваюцца новыя мадэлі спажывання. У прыватнасці, у студзені-ліпені гэтага года аб'ём аперацый у сектары экспрэс-дастаўкі дасягнуў 58,33 млрд пасылак, што на 42,9 % больш чым на год раней і перавысіў паказчык усяго 2018 года. За ліпень бягучага года ў краіне было прададзена каля 271 тыс. аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, што ў 2,6 разы больш, чым годам раней, і склала 14,5 % ад агульнага аб'ёму продажаў аўтамабіляў у краіне ў тым жа месяцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ