Кітайскія касманаўты выйшлі ў адкрыты космас

2021-08-20 15:51:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Не Хайшэн і Лю Бамін сёння раніцай выйшлі з асноўнага модуля «Цяньхэ» уадкрыты космас. Гэта другі раз, калі члены экіпажа кітайскай касмічнай станцыіпакінулі модуль для выканання аперацый у рамках пазакарабельнай дзейнасці,паведамілі ў канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.

Люк вузлавога адсека асноўнага модуля "Цяньхэ" быў адкрыты Не Хайшэнамў 08: 38. Касманаўты ў скафандрах новага пакалення айчыннай распрацоўкі "Фэйцянь" ("палёт у космас") усталявалі фіксатары ножак і пазакарабельную рабочую пляцоўку на механічным рычагу. Далей яны працягваюць працу паўстаноўцы іншага пазакарабельнага абсталявання пры дапамозе механічнай рукі,удакладнілі ў ведамстве.

Трэці член экіпажа Тан Хунбо застаўся ў модулі "Цяньхэ", каб аказацьсадзейнічанне сваім калегам.

Стыкоўка карабля " Шэньчжоу-12 "з трыма касманаўтамі на борце з модулем"Цяньхэ" адбылася 17 чэрвеня. Раней, 4 ліпеня, Лю Бамін і Тан Хунбо паспяховавыканалі першую частку пазакарабельнай дзейнасці ў рамках будаўніцтвакітайскай касмічнай станцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ