Самая высокая ў свеце хуткасная аўтамагістраль была ўведзена ў эксплуатацыю

2021-08-23 16:55:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

21 жніўня самая высокая ў свеце хуткасная аўтамагістраль, якая злучае гарады Нагчу і Лхаса / адм. цэнтр Тыбецкага аўтаномнага раёна, Паўднёва-Заходні Кітай /, была ўведзена ў эксплуатацыю пасля адкрыцця апошняга 227-кіламетровага ўчастка аўтадарогі паміж Нагчу і Янбацзінам, паведамілі ў Міністэрстве транспарту КНР.

Працягласць хуткаснай аўтамагістралі Нагчу-Лхаса складае 295 км, і сярэдняя вышыня над узроўнем мора дасягае больш за 4 500 м. Яна з'яўляецца часткай хуткаснай аўтамагістралі, якая злучае гарады Пекін і Лхаса, а таксама з'яўляецца першай аўтамагістраллю, якая злучае г. Лхаса і лугі паўночнага Тыбету.

Дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю аўтамагістралі, час у шляху паміж гарадамі Лхаса і Нагчу скароціцца з больш чым 6 да 3 гадзін.

Аўтамагістраль значна павялічыць прапускную здольнасць і павысіць узровень бяспекі калідора, які злучае Тыбет і правінцыю Цінхай / Паўночна-Заходні Кітай /, заявіў прадстаўнік ведамства.

Участак хуткаснай аўтамагістралі Янбацзін-Лхаса быў адкрыты для руху ў кастрычніку 2020 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ