У Кітаі адкрыта звыш за 1 600 цэнтраў тэлемедыцыны

2021-08-23 16:58:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На сённяшні дзень у Кітаі функцыянуе звыш за 1 600 цэнтраў тэлемедыцыны, дзякуючы паслугам якіх амаль 49 млн чалавек у 2020 годзе змаглі прайсці анлайн-дыягностыку і лячэнне ў аддаленым рэжыме. Пра гэта заявіў нядаўна намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Юй Сюэцзюнь.

Ён зрабіў такую заяву на палях форуму па пытаннях аховы здароўя ў рамках 5-й ЭКСПА Кітая і арабскіх краін, што праходзіць у Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне (Паўночна-Заходні Кітай), дзе размешчана першая ў Кітаі пілотная зона для ўкаранення мадэлі "Інтэрнэт плюс ахова здароўя" .

"Лічбавая ахова здароўя становіцца стратэгічным напрамкам для многіх краін, якія імкнуцца трансфарміраваць і мадэрнізаваць сферу медыцынскага абслугоўвання, і Кітай прыкладае вялікія намаганні для ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у галіне гігіены і аховы здароўя", - сказаў Юй Сюэцзюнь.

Ён адзначыў, што мадэль "Інтэрнэт плюс ахова здароўя" стала неад'емнай часткай медыцынскага абслугоўвання. Яе перавагі, у прыватнасці бескантактавыя, у поўнай меры праявіліся падчас барацьбы з эпідэміяй COVID-19 у Кітаі, дадаў Юй Сюэцзюнь.

Яго пазіцыю падтрымаў д-р Гаўдэн Галеа, прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / у Кітаі. Выступаючы на форуме па відэасувязі, ён адзначыў, што выкарыстанне магчымасцяў лічбавых тэхналогій мае вырашальнае значэнне для дасягнення ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя. Паводле яго слоў, такія перадавыя тэхналогіі, як віртуальная тэрапія і дыстанцыйнае абследаванне, могуць дапамагчы сістэмам аховы здароўя ў пастаноўцы больш дакладных дыягназаў і забеспячэнні больш шырокага ахопу.

"Нам ёсць, над чым разам папрацаваць і зрабіць так, каб навукова-тэхнічныя інавацыі выкарыстоўваліся на карысць здароўя і дабрабыту ўсіх людзей", - сказаў Г. Галеа. "Я веру, што шляхам супрацоўніцтва мы ўнясем свой уклад у пабудову больш бяспечнага і здаровага свету, а таксама лепшай будучыні", - дадаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ