Новы тэматычны забаўляльна-курортны комплекс у Пекіне Universal Beijing Resort будзе ўведзены ў пробную эксплуатацыю

2021-08-25 17:08:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тэматычны забаўляльна-курортны комплекс Universal Beijing Resort (UBR) будзе здадзены ў пробную эксплуатацыю 1 верасня. З улікам патрабаванняў па папярэджанні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі падчас выпрабавальнай эксплуатацыі парк будзе адкрыты толькі для адмыслова запрошаных гасцей.

Паводле заявы UBR, у перыяд пробнай эксплуатацыі розныя атракцыёны, аб'екты масавага адпачынку, прадстаўлення і паслугі ў парку будуць даступныя толькі для запрошаных наведвальнікаў. На аснове ацэнак і прапаноў гасцей будуць выпрацаваны меры аптымізацыі і ўдасканалення інфраструктуры і паслуг парку.

У шэраг запрошаных увойдуць некаторыя з партнёраў па супрацоўніцтве ў будаўніцтве UBR і фанаты, выбраныя па выніках спецыяльна арганізаванай маркетынгавай кампаніі. Квіткі ў парк не даступныя для грамадскасці і не падлягаюць перадачы іншым асобам.

Адміністрацыя UBR і ведамства па прафілактыцы і кантролі захворванняў гатовыя прыняць сумесныя меры засцярогі ў мэтах абароны наведвальнікаў і працоўнага персаналу парку ад COVID-19.

Размешчаны ў паўднёва-ўсходнім прыгарадзе Пекіна, UBR стаў пятым па ліку тэматычных паркам Universal Studios у глабальным маштабе, трэцім - у Азіі і першым - у Кітаі. З плошчай 4 кв. км UBR у Пекіне з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце.

Паводле даных афіцыйнага сайта UBR, у комплекс уваходзяць сем тэматычных зон: Чароўны свет Гары Потэра, Transformers, Kung Fu Panda Land of Awesomeness, Галівуд, Водны свет, Minion Land і Свет Юрскага перыяду: Ісла Нублар.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ