Здадзены ў эксплуатацыю першы прамы грузавы чыгуначны маршрут Чунцін-Кіеў

2021-08-31 18:48:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

29 жніўня з горада Чунцін на паўднёвым захадзе Кітая ва ўкраінскую сталіцу адправіўся грузавы склад з 50 кантэйнерамі прамысловага абсталявання, што азнаменавала сабой паспяховае адкрыццё першага прамога чыгуначнага маршруту грузаперавозак паміж Чунцінам і Кіевам.

Па графіку цягнік перасячэ дзяржмяжу праз пагранпераход Эрэн-Хота аўтаномнага раёна Унутраная Манголія на поўначы Кітая і прыбудзе ў Кіеў у сярэдзіне верасня.

Да гэтага экспартныя пастаўкі з Чунцінв ва Украіну ажыццяўляліся транзітам праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы. Новы маршрут, які забяспечвае прамыя пастаўкі тавараў з Чунціна ў Кіеў, будзе спрыяць гандлёвым сувязям паміж заходняй часткай Кітая і Еўропай.

Чунцін -- адзін з ключавых цэнтраў чыгуначных грузаперавозак па маршрутах Кітай-Еўропа. Паводле даных мясцовых уладаў, за першую палову 2021 па чыгунцы Чунцін-Сіньцзян-Еўропа здзейснена 1359 адпраўленняў грузавых складаў, што больш чым на 50% больш, чым годам раней. З моманту адкрыцця ў 2011 годзе, гэтая чыгуначная галінка ўвяла ў эксплуатацыю больш за 30 маршрутаў, якімі ахоплена звыш 40 гарадоў 26 краін. На сапраўдны момант агульная колькасць адпраўленняў перавысіла восем тысяч.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ