Кітайскі марсаход "Чжужун" адпрацаваў на паверхні Чырвонай планеты 100 дзён

2021-08-31 18:49:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на 30 жніўня кітайскі марсаход "Чжужун", які апусціўся на паверхню Чырвонай планеты 22 мая, адпрацаваў на Марсе ўжо 100 дзён, паведамілі ў панядзелак у Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні /CNSA/.

"Чжужун" пераадолеў 1064 м паверхні Марса, у той час як арбітальны апарат знаходзіцца на арбіце ўжо 403 дні. Паводле даных CNSA, марсаход і арбітальны апарат працуюць у штатным рэжыме, як і іх падсістэмы.

Зонды выпрабуюць сонечнае засвятленне бліжэй да канца верасня, калі Сонца выраўнуецца з Зямлёй і Марсам, а яго выпраменьванне парушыць сувязь паміж зондамі і наземнымі станцыямі.

Марсаход "Чжужун" -- частка кітайскай місіі на Марс, якая стартавала 23 ліпеня 2020 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ