У Кітаі пашырана пакрыццё сеткай 5G

2021-09-01 17:29:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі пабудавана ўжо 993 тыс. базавых станцый 5G, якія пакрываюць больш за 95% паветаў і 35% сельскіх паселішчаў, паведаміла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Як заявіла міністэрства на Сусветнай канферэнцыі па пытаннях 5G, якая адкрылася сёння ў Пекіне, колькасць карыстальнікаў мабільнай сувязі 5G у Кітаі перавысіла 392 млн чалавек.

Удзельнікамі сустрэчы сталі больш за 1,5 тыс. галіновых экспертаў, навукоўцаў і прадпрымальнікаў з 20 краін. Асноўная ўвага на канферэнцыі надаецца такім пытанням, як сумеснае стварэнне лічбавай інфраструктуры, садзейнічанне галіноваму супрацоўніцтву і прасоўванне міжнароднага супрацоўніцтва і інавацый у галіне 5G.

У рамках трохдзённай канферэнцыі пройдуць форумы, выставы і конкурс дызайну дадаткаў, заснаваных на 5G. Прыярытэтная ўвага будзе надавацца прымяненню 5G у прамысловым інтэрнэце, у галіне скарачэння выкідаў вугляроду, а таксама для патрэб аховы здароўя, адукацыі, маючых адбыцца зімовых Алімпійскіх гульняў і СМІ.

Сусветная канферэнцыя па пытаннях 5G -- першая міжнародная канферэнцыя ў галіне 5G у свеце. Упершыню падобнае мерапрыемства прайшло ў Пекіне у 2019 годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ